Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

— Сімптомы атручвання грыбамі выяўляюцца, як правіла, у першыя гадзіны пасля ўжывання ў ежу, — адзначае доктарка-гігіеністка Валянціна Капановіч. — Хутчэй за ўсё ад мухамораў — ужо праз паўгадзіны, ад белай паганкі, а таксама ад умоўна ядомых смаржкоў — на працягу некалькіх гадзін. Клінічная карціна аналагічная з харчовым атручваннем: боль у страўніку, павышаная тэмпература, ваніты, млоснасць, дыярэя, халодныя канечнасці. Але ёсць і адрозненні, да прыкладу, звужэнне зрэнак (пры атручванні мухаморамі) або пашырэнне (белай паганкай).

Што рабіць? Першае і галоўнае правіла — выклікаць хуткую. Бо без аказання экстраннай медыцынскай дапамогі рызыка смяротнага зыходу вырастае да 90%, калі пакаштаваў бледную паганку, — і 50% — калі ў справе ўдзельнічаў мухамор.

Другое не менш важнае правіла (пакуль чакаеце хуткую дапамогу): прамыйце страўнік.

— Абавязкова вялікай колькасцю вады — ад літра і больш, ваніты выклікаць да чыстых прамыўных вод, – інструктуе Капановіч. — Прыняць прэпараты — сарбенты, падыдзе нават усім знаёмы актываваны вугаль. Не забываем пра моцны салодкі чай, мінералку без газу. Пасля моцных ванітаў пітво па схеме «не больш за 1 сталовай лыжкі за прыём». Забяспечыць пацярпеламу спакой.

Чытайце таксама:

Новы грыбны рэкорд? Дзеці зарабілі на баравіках у Беларусі

Фатальны абед. Загадкавая смерць сям'і ўскалыхнула цэлую краіну

Ягады падаражэлі, а вось цэны на гародніну радуюць. Што пачым на Камароўцы на выхадных

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?