«Як мы і абяцалі раней, уся нашая аператыўная каманда прайшла чарговую праверку на паліграфе. Для большасці супрацоўнікаў — гэта праверка ўжо трэцяя», — гаворыцца ў пасце.

Паводле заявы, па выніках праверкі не выяўленыя асобы, якія супрацоўнічалі б з беларускімі ўладамі, альбо здзейснілі дыскрэдытуючыя ўчынкі.

«Таксама хочам падкрэсліць, што паліграфалагічнае абследаванне прадстаўнікоў BELPOL праведзена незалежным спецыялістам, легалізаваным у краіне знаходжання, з выдачай не толькі пісьмовага заключэння, якое змяшчае высновы аб выніках праверкі, але і графікаў зняцця псіха-фізіялагічных рэакцый, якія названыя высновы пацвярджаюць», — напісалі ў BELPOL. 

Улетку гэтага года ў абʼяднанні сілавікоў BYPOL адбыўся раскол. Арганізацыя падзялілася. Юрыдычная назва BYPOL і план «Перамога» засталіся за фондам Аляксандра Азарава, а не згодныя з імі актывісты сталі звацца BELPOL. Адным з аргументаў Азарава ў канфлікце было тое, што частка каманды адмаўляецца прайсці праверку на паліграфе. Потым прычынай канфлікту называлі фінансавыя праблемы — нібыта праз дачыненне BYPOL да дыверсіі ў Мачулішчах арганізацыю пазбавілі фінансавання.

Чытайце таксама:

Аляксандр Азараў — пра крыўду, агентуру, паездку ў Кіеў і сцэнар змены ўлады

Ціханоўская зняла Азарава і зрабіла некалькі прызначэнняў

«Я не згодны з тэрмінам «раскол». Мацвей Купрэйчык — пра міліцэйскае мінулае, прастытутку Ламбаду ў аддзеле, сітуацыю ў «Байполе» і назву «Белпол»

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0