«На заяву пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA» серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі», — паведамляе пракуратура Мінска. 

«Плывуць вятры» (у арыгінале «Плынуць вятры»), «Гутарка старога дзеда» — вершы, выпушчаныя падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, яны заклікаюць да барацьбы супраць імперыі.

З гутаркі старога дзеда

Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?

Як пачалі ваяваці,
Магазыны сталі браці:
У абоз вязьці ўсё збожжа,
А народ — хоць гінь, нябожа.

І аддаўшы ўсё із хаты,
Сталі браці у салдаты,
Кідай жонку, дзеткі ў дому,
Едзь ў калодцы да прыёму.

Там лоб голяць і муштруюць,
Б’юць, і ломяць, і катуюць,
Глодзяць, глумяць, як скаціну
На зарэз, бяз дай прычыну.

А як войска непатрэба,
Дык салдат шукай сам хлеба!
Шле дамоў, хаця ня знае,
Ці каторы дом свой мае.

Толькі кажуць: не хавайся,
Зараз на прыказ стаўляйся,
Нясьці боты, стрычцца, брыцца,
Хоць ня маеш чым пражыцца.

Людзі лепш даўней тут жылі,
І другіх дабра вучылі,
А чужы, чаго ня знае,
То й на ліха навучае.

Дзе жандар званкамі зьвягне,
То усіх ў вастрогі цягне,
Ці убогі, ці багаты —
Ад работы цягнуць з хаты.

Ўсе чыноўнікі збыткуюць,
Абдзіраюць і катуюць,
Глумяць, крыўдзяць, разьбіваюць,
Жаліцца не пазваляюць.

Але-ж, братке, ня тужэце,
Лепш у Бога папрасеце
Міласэрдзьдзя, каб Ён скора
Перамёніў наша гора!

Бо пара ўжо наступае,
Што свабода заглядае,
А як гэта тое будзе —
За вум бярыцеся, людзі.

Памятайце тую пору,
Як прыдзе да прыгавору,
Каб часамі ня змыліцца,
На век векаў ня згубіцца.

А гарэлку кіньце піці,
Каб розуму ня здурыці:
Як трэ слова вам сказаці,
— Долю добру выбіраці!

Бо хоць яны круцяць, муцяць,
Народ просты баламуцяць:
Што маскаль мае даць волю,
Палягчыці нашу долю.

Ой, ня верце таму, людзі,
Бо ніц з гэтага ня будзе —
Каб ён так хацеў зрабіці,
То даўно-б мусіла быці…

З паэмы «Плынуць ветры» (урывак)

Чы распаролісь тучы і гразу крававу
Хлынулі с пярунамі на бедну Аршаву,
Чы маланка грамадзе вочы выпекае,
Не… то маскаль па своему у месце гуляе —
Бывала ў старыну (дзяды так казалі),
Калі нехрысты зямлю нашу ваявалі,
Усяк бывала, — с дабыткам, хлопцаў і дзяўчаты
Палонілі, штоб выкуп браць за ніх багаты,
Да людзей пры малітве стрэльбай не глумілі,
Вобразы шанавалі, крыжоў не рубілі,
Глядзь жэ маскаль што робіць!.. а ён хрысціянін
Горш здзекуецца ў Польшчы, як ліхі паганін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?