Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

— Калі сума наўмысна прысвоенай знаходкі складае дзве і больш базавых велічынь (74 рублі і больш), такое дзеянне разглядаецца як крадзеж і трапляе пад крымінальную адказнасць, — тлумачыць начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РУУС Ігар Качук. — Забытай або часова пакінутай без нагляду рэч прызнаюць у тым выпадку, калі ўладальнік памятае, дзе згубіў маёмасць, а вінаваты ўсведамляў, што гаспадар можа вярнуцца па яе.

Аб наяўнасці намеру могуць сведчыць знойдзеныя разам са згубленай рэччу асабістыя дакументы ўладальніка, пластыкавая банкаўская картка з прозвішчам, зараджаны мабільны тэлефон і іншае.

Закон абавязвае адразу вярнуць знаходку ўладальніку або каму-небудзь іншаму, хто мае права атрымаць яе і перадаць гаспадару, напрыклад, адміністратару кафэ, ахоўніку крамы, кіроўцу тралейбуса. 

Калі такіх людзей няма, трэба аднесці знаходку ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі.

— На вуліцах, у розных арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання ўстаноўлены камеры відэаназірання, таму выкрыць нячыстага на руку грамадзяніна асаблівай працы не складзе, — падкрэслівае міліцыянер. — Выносячы прысуд за таемнае выкраданне маёмасці (ч. 1 арт. 205 КК), суд можа прызначыць абвінавачванаму пакаранне ў выглядзе грамадскіх або папраўчых работ, штрафу, арышту, абмежавання або нават пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Калі на працягу паўгода ўладальніка рэчы не знойдуць, яе вернуць чалавеку, які яе знайшоў, і ён зможа распараджацца ёю па сваім меркаванні. У выпадку, калі ён адмовіцца ад маёмасці, рэч перададуць у камунальную ўласнасць, піша выданне. 

Той, хто знайшоў чужую маёмасць і вярнуў уладальніку, можа патрабаваць ад яго ўзнагароджанне ў памеры да 20% ад кошту знаходкі. Калі яна ўяўляе каштоўнасць толькі для яе ўласніка, то сума вызначаецца па дамове бакоў або судом.

Чытайце таксама:

У мінскай бальніцы памёр мужчына нібыта пасля «гутаркі» ў РУУС. Што пра гэта вядома?

Мінчук скраў у мінака партфель і прадаў яго тэлефон за смешныя грошы. А там таксама былі дошкі садху

У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?