Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Не спадабаўся брэх: мужчына стрэліў з пісталета ў сабаку і яго гаспадара, піша Tochka.by.

У аграгарадку Гараны Полацкага раёна ў сабаку і яго гаспадара страляў незнаёмы мужчына. Пацярпелы адразу пасля таго, што здарылася, звярнуўся ў міліцыю.

Як аказалася, гаспадар чатырохлапага сябра, пакуль быў у двары прыватнага дома, пачуў з боку вуліцы нямоцны гук. Калі мужчына падышоў да брамы разабрацца, што здарылася з сабакам, незнаёмы чалавек стрэліў яму ў твар з газавага пісталета.

Міліцыя хутка ўстанавіла асобу стралка. Той патлумачыў учынак тым, што сабака брахаў, калі ён праходзіў міма. Ён спалохаўся і стрэліў у яго з газавага пісталета.

На зброю ў мужчыны дазволу не было. І, як высветлілася, раней ён ужо быў судзімы. На яго завялі крымінальную справу.

За такое хуліганства пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Быхаве 14-гадовы школьнік жартам стрэліў у таварыша з пнеўматыкі

На Гомельшчыне падстрэлілі залацістага шакала

У Слуцку п'янага бяспраўніка затрымлівалі са стралянінай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?