На судовым паседжанні былі агучаныя матэрыялы справы, з якіх вынікае, што Фуркат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў і распаўсюджваў матэрыялы з інфармацыйных рэсурсаў STOP LUKA і «Вадзіцелі 97».

У судзе Рызаеў вінаватым сябе не прызнаў, зазначыўшы, што ён не ведаў, што матэрыялы, выяўленыя на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы, былі прызнаныя судамі «экстрэмісцкімі».

Тым не менш, суддзя Зубеня прызнаў мужчыну вінаватым і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакараў яго арыштам на трынаццаць сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы мабільны тэлефон, які яму належаў.

Чытайце таксама:

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы

Сілавікі затрымалі чарговага вяртанца з-за мяжы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?