Фота: Contributor/Getty Images

Фота: Contributor/Getty Images

«Тое, што хвост адарваўся, ужо дакладна пацверджана. Хутчэй за ўсё, быў выбух на борце. Хто гэта ажыццявіў, я асабіста не ведаю.

Але я сказаў, што я, ведаючы Пуціна, наколькі ён педантычны, асцярожны, акуратны, не веру, што ён будзе гэтым займацца. І потым. Для кіраўніка дзяржавы такой гэта вар'яцтва. Ён не вар'ят.

Я далёкі ад таго, каб яго рабіць белым і пухнатым. У нас праца такая, «гадкая». Я не раблю яго белым і пухнатым, але ведаю, што ўсё будзе звалена на яго», — заявіў Лукашэнка.

Пасля ж яго пацягнула ў маралізатарства:

«Але тое, што адбылося, гнюсна. Для мяне гэта непрымальна. Яшчэ і з таго пункта гледжання: усе мы мужыкі, вайна ёсць вайна, але ў чым вінаватыя трое пілотаў, сцюардэса?

Там жа палова людзей, якая наогул да гэтага «маршу справядлівасці» не мела дачынення. Таму я гэтага не разумею і не прымаю. Гэта недапушчальна».

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што ў яго няма прамой сувязі з Пуціным

Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»

Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?