Здымак ілюстрацыйны. Фота: jyngli.by
Праходзячы паўз гаражы, жанчына заўважыла знаёмага, які ў той момант разбіраў пнеўматычны пісталет. Мазыранка папрасіла даць ёй пастраляць, і знаёмы не адмовіў.
Расставіўшы пластыкавыя бутэлькі, мужчына зарадзіў пісталет і аддаў яго гараджанцы. Міма ў гэты момант праходзілі тры падлеткі, якія папрасілі жанчыну паказаць, як яна страляе. У адказ на гэта мазыранка павярнулася ў іх бок, навяла на хлопцаў пісталет і некалькі разоў стрэліла.
Адна куля трапіла 14-гадоваму падлетку ў твар — каля верхняй губы. Хлопец стаў крычаць — выбег уладальнік зброі. Разам са сваёй знаёмай ён стаў угаворваць падлеткаў не расказваць пра тое, што адбылося бацькам, абяцаючы за гэта даць пастраляць.
Падлетак вярнуўся дадому і нікому нічога не сказаў. Маці не заўважыла ў сына пашкоджанняў, бо ў таго і так былі праблемы са скурай. Толькі праз месяц жанчына звярнула ўвагу на дзіўны гузак над верхняй губой у падлетка.
Зрабіўшы здымак, лекары зразумелі, што адбылося, і прааперавалі школьніка. А мазыранку цяпер будуць судзіць па крымінальнай справе аб хуліганстве.
Чытайце таксама:
Не спадабаўся брэх: мужчына стрэліў з пісталета ў сабаку, а потым у яго гаспадара
У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага






https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/ru/324981