Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то пабачылі кемпінг на дзве сямʼі.

Высветлілася, што каля 17:35 адзін з мужчын на надзіманым матрацы з трыма дзецьмі адплыў на адлегласць каля 80 м ад берага. У нейкі момант матрац перавярнуўся, і яны апынуліся ў вадзе.

Хлопчыка 2014 года нараджэння выратаваў на лодцы рыбак, які ў гэты момант знаходзіўся недалёка ад месца здарэння.

Вадалазы на адлегласці 70 метраў ад берага і на глыбіні 3 метраў знайшлі цела 9-гадовай дзяўчынкі, а праз 25 хвілін — яе 6-гадовай сястры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?