Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ спрагназаваў у 2023 годзе ўраджай збожжавых горшы за леташні. Таму ў планах уладаў закупіць за мяжой каля 1 млн тон збожжа. 

«Каравай будзе сціплейшы больш чым на мільён тон, але стварыць падушку бяспекі ўсё ж такі неабходна, таму мы плануем каля мільёна тон, і Лукашэнка гэта даручыў, закупіць звонку», — сказаў міністр у эфіры тэлеканала АНТ, як паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, ёсць вобласці і раёны, якія атрымалі добры вынік: яны не толькі захавалі ўраджайнасць на ўзроўні 2022 года, нягледзячы на ўмовы надвор'я, але і змаглі павялічыць яе. «Гэта сведчыць аб тым, што тэхналогіі трэба ўсё ж такі адпрацоўваць і ўдасканальваць, і тады мы не будзем залежаць ад умоў надвор'я. Зона рызыкоўнага земляробства паволі будзе адыходзіць», — сказаў Барташ.

Паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый было намалочана 8,7 млн тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,5 цэнтнера з гектара.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Ніхто ў калгасе не можа звольніцца без рашэння кіраўніка

Вайскоўцаў кінулі на жніво

Гарачае жніво: машына раённага вертыкальшчыка згарэла проста ў полі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?