Віктар Ламека. Фота: сацыяльныя сеткі

Віктар Ламека. Фота: сацыяльныя сеткі

Прадпрымальнік з Зэльвы, палітзняволены Віктар Ламека быў жорстка затрыманы 29 сакавіка і збіты пры затрыманні. Спачатку на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Не даўшы Ламеку нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго і зноў склалі пратакол па арт. 19.11. Калі мужчына знаходзіўся ў следчым ізалятары, на яго склалі трэці пратакол.

Пазней стала вядома, што Ламека знаходзіцца ў СІЗА, яму выстаўлена абвінавачанне ўжо па крымінальных артыкулах. Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці, піша «Гарадзенская вясна».

Яго ўтрымліваюць у СІЗА горада Баранавічы.

Віктар Ламека вядомы тым, што раней судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны ў судах рознай інстанцыі.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Галоўкін

Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку

Знікла сувязь з палітзняволеным Уладзімірам Гундарам. Хоць раней лісты прыходзілі кожныя два дні

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6