Кадр з фільма Леаніда Гайдая «Самагоншчыкі» (1961).

Кадр з фільма Леаніда Гайдая «Самагоншчыкі» (1961).

Навукоўцы ААТ «Белвітуніфарм», у цэхах якога з'явілася першая айчынная супрацьвірусная вакцына, распрацоўваюць прэпарат супраць алкагалізму. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» распавёў гендырэктар прадпрыемства Сяргей Бальшакоў, піша Blizko.by.

— Яна [вакцына] патрэбная для таго, каб чалавек не псаваў сваёй якасці жыцця, ужываючы алкаголь, — адзначыў ён.

Якім чынам будзе дзейнічаць вакцына і калі сыдзе з канвеера, Сяргей Бальшакоў не ўдакладніў.

Ён адзначыў, што ў будучыні на базе «Белвітуніфарма» з'явіцца цэлы біятэхналагічны кластар. Гэта стане яшчэ адным крокам на шляху да павышэння эфектыўнасці беларускіх вакцын і калявакцынных прэпаратаў.

Пакуль у Беларусі разважаюць пра перспектывы стварэння супрацьалкагольнай вакцыны, амерыканцы ўжо гатовыя пратэставаць такія «лекі».

Навукоўцы з ЗША стварылі генны прэпарат, здольны аднавіць у мозгу ўзровень дафаміну — так званага «гармону радасці», які адказвае за алкагольную залежнасць.

Стваральнікі вакцыны ўжо праверылі яе на малпах. Даследаванні паказалі, што для працяглага зніжэння цягі да спіртнога дастаткова ўсяго адной дозы.

Чытайце таксама:

Беларускую вакцыну выпрабуюць на добраахвотніках

У Беларусі задумалі стварыць вакцыну ад грыпу

Універсальная вакцына супраць грыпу становіцца ўсё больш рэальнай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?