Яе патрабаванні больш чалавечых умоў побытовага ўтрымання былі выкананыя. З Рэчыцкага ІЧУ Паліна пераведзена ў СІЗА-3 Гомеля, дзе будзе знаходзіцца да суда. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы. 

Паліна мелася выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі і, адпаведна, з калоніі не выпусцілі. Не выпусцілі на волю і гэтым летам.

У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На волі, за мяжой, застаецца яе муж і двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку

«Здзекам не бачна канца». Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ізалятары

Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА

Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?