Фота: Nobelprize.org

Фота: Nobelprize.org

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Расіі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўручэння прэмій у Стакгольме.

Пра тое, што паслы гэтых краін будуць запрошаныя на ўрачыстасці з нагоды ўручэння нобелеўскіх прэмій у Стакгольм, стала вядома ў чацвер.

У фондзе тады заявілі, што імкнуцца прыцягнуць нават тых, хто не падзяляе каштоўнасцяў Нобелеўскай прэміі.

Пяць з шасці цырымоній уручэння Нобелеўскай прэміі штогод праходзяць у Стакгольме, а Нобелеўская прэмія міру ўручаецца ў Осла.

Летась паслоў Расіі і Беларусі не запрашалі праз расійскую агрэсію супраць Украіны.

Новым рашэннем Нобелеўскага камітэта абурыліся як у Швецыі, так і ва Украіне.

Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка напісаў, што «імаверна, у той дзень, калі расійскі пасол будзе сядзець у прыгожым касцюме ў Стакгольмскім канцэрт-холе, расійская армія будзе чыніць чарговыя ваенныя злачынствы на акупаваных украінскіх тэрыторыях, а расійскія ракеты будуць знішчаць чарговыя жылыя кварталы ва ўкраінскіх гарадах. Як пры такіх умовах успрымуць у Крамлі рашэнне фонду вярнуцца да business as usual? Толькі ўзмацненнем адчування беспакаранасці і новымі злачынствамі», — абурыўся прэс-сакратар МЗС Украіны.

Акрамя таго, Нобелеўскай прэміяй міру ў мінулым годзе быў узнагароджаны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, затрыманы разам з калегамі 14 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2023 года Бяляцкі быў асуджаны на 10 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Пасла Беларусі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

МЗС Украіны раскрытыкавала рашэнне запрасіць беларускага і расійскага паслоў на ўручэнне Нобелеўскіх прэмій

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?