Cuba Куба

Куба разглядае наёмніцтва як гандаль людзьмі. Фота: Getty Images

Міністэрства замежных спраў Кубы распаўсюдзіла заяву, у якой адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных справаў краіны выявіла і вядзе працу па нейтралізацыі і ліквідацыі сеткі гандлю людзьмі, якая дзейнічала з Расіі з мэтай прыцягнення ў расійскае войска для ўдзелу ў ваенных аперацыях ва Украіне грамадзян Кубы, якія пражываюць у Расіі, а таксама грамадзян на тэрыторыі самой Кубы.

Улады краіны заявілі, што ў адносінах да асобаў, якія маюць дачыненне да гэтай дзейнасці, узбуджаны крымінальныя справы.

«Ворагі Кубы распаўсюджваюць скажоную інфармацыю, каб ачарніць імідж краіны і паказаць яе саўдзельніцай гэтых дзеянняў, якіх мы рашуча не прымаем. Куба займае цвёрдую і дакладную гістарычную пазіцыю супраць наёмніцтва і адыгрывае актыўную ролю ў ААН, выступаючы супраць згаданай практыкі.

Куба не ўдзельнічае ў вайне ва Украіне. Яна дзейнічае і будзе дзейнічаць рашуча супраць тых, хто на тэрыторыі краіны ўдзельнічае ў любой форме гандлю людзьмі ў мэтах наёмніцтва або вярбоўкі», — гаворыцца ў заяве.

Гэтую заяву па-свойму пракаментаваў пракрамлёўскі гісторык Аляксандр Дзюкаў. Дзеянні ўладаў Кубы ён паспрабаваў выдаць за міфічную здраду ідэалаў:

«Судзячы з усяго, на нашых вачах заканчваецца і Куба, якая супрацьстаяла ЗША. МЗС Кубы называе вярбоўку добраахвотнікаў у СВА «гандлем людзьмі», МУС заводзіць крымінальныя справы. Мінулі тыя часы, калі кубінскія ваеннаслужачыя давалі дыхту ў Афрыцы».

Аляксандр Дзюкаў Александр Дюков Alexander Dyukov

Нагадваем, што прыкладна год назад у Гаване прайшла XXII штогадовая міжнародная нарада камуністычных і працоўных партый, якая асудзіла вайну і прыняла жорсткую антываенную рэзалюцыю, у якой «рашуча абвергла любую датычнасць палітыкі расійскага ўрада да антыфашысцкага руху». Рэзалюцыю адмовіліся падпісаць прадстаўнікі расійскіх КПРФ і РКПР і рэшткаў Камуністычнай партыі Украіны.

Чытайце яшчэ:

«Якія беларусы цёплыя». Беларускі кубінец — пра свае дзве радзімы і год на Акрэсціна

Куба правяла пяціразовую дэвальвацыю

Разведка ЗША падазрае Расію ў акустычных атаках на Кубе ў 2017 годзе

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?