Скрыншот відэа СК
Дзіцячая група ўдзельнікаў мотаклуба паехала на турыстычную экскурсію, дзе на тэрыторыі комплексу знаходзілася прылада па драбненні сена.
Двое хлопчыкаў, застаўшыся без нагляду дарослых, вырашылі разабрацца, як працуе механізм. Калі падлеткі круцілі дэталі, рука 10-гадовага хлопца саскочыла і трапіла ў шасцярню.
З-за цяжкай траўмы медыкі былі вымушаныя часткова ампутаваць адзін палец.
Чытайце таксама:
У Мінску злавілі юнака-зачэпера, які катаўся звонку электрычкі
У Клімавіцкім раёне ў рацэ патанула дзевяцігадовая дзяўчынка





