Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Каментуючы ранейшую заяву кіраўніцы Мінабароны Латвіі Інары Мурніеце камандуючы НУС падкрэсліў, што ведамства пакуль толькі разглядае магчымае мініраванне мяжы.

«Я адразу хачу супакоіць латвійскае грамадства, што галоўнае слова тут — ацаніць», — сказаў Калніньш.

Ён таксама растлумачыў, што ў любым выпадку супрацьтанкавыя міны не нясуць небяспекі для цывільнага насельніцтва і жывёл.

«Для выбуху супрацьтанкавай міны павінна быць не менш за 200 кілаграм ціску непасрэдна на адзін квадратны сантыметр. Гэта міна ад ціску чалавека ні ў якім разе не выбухне. […] Мы павінны выканаць працу па планаванні, каб быць цалкам гатовымі на выпадак крызісу, калі сапраўды неабходна выканаць усе меры па забеспячэнні абароны тэрыторыі Латвіі. […]

Падводзячы вынікі — у мірны час там ніякіх мінных палёў не будзе, бо ў нас няма баявых дзеянняў», — сказаў на заканчэнне камандуючы НУС.

Раней паведамлялася, што Міністэрства абароны Латвіі разглядае магчымасць размяшчэння супрацьтанкавых мін і розных іншых дадатковых перашкод для ўзмацнення бяспекі ўсходняй мяжы Латвіі, паведаміла міністр абароны Інара Мурніеце, знаёмячы журналістаў з абноўленай канцэпцыяй дзяржаўнай абароны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3