Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Смяльчак збег, дакладней, зляцеў з аграсядзібы ў вёсцы Цівідаўка. Уцёкамі і пярэпалахам у цэнтры Маладзечна бусел падвёў сваіх заступнікаў, уладальнікаў сядзібы, якія прынялі яго, маленькага. Птушаня лячылі, выкормлівалі, выпускалі, каб вучыўся лётаць.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Цяпер у каранціне ў пакаранне Смяльчак правядзе тыдзень.

Уладальніца аграсядзібы Анастасія Чарняўская ў аўторак ганялася за сваім гадаванцам на цэнтральнай плошчы горада і з дапамогай маладзечанцаў змагла яго злавіць каля будынка ЗАГСа.

Анастасія распавяла Kraj.by:

— У нас у аграсядзібе цяпер жывуць чатыры буслы. Людзі проста прывозяць і пакідаюць у нас птушанят, якіх бацькі з нейкіх прычын выкінулі з гнязда. Гэта можа здарыцца, калі птушаня хворае, або, як сёлета, з-за сухога надвор'я яго не могуць пракарміць. Але каб буслы выкінулі малога, у яго абавязкова мае быць нейкая паталогія.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

— Менавіта гэтага прывезлі з Пастаўскага раёна. У яго былі скрыўленыя ножкі, — успамінае Анастасія. — Дык вось ён маленькім у нас жыў, мы яго выходжвалі разам з усімі.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Анастасія распавядае, што ўсіх сваіх буслоў-гадаванцаў яна называе малымі. А гэты адрозніваўся сярод сваіх птушак-субратаў тым, што раней за ўсіх навучыўся лётаць, таму і атрымаў асобную мянушку Смяльчак. Вось так ён лётаў-лётаў на сваіх прагулках, але заўсёды вяртаўся назад. У панядзелак, 4 верасня, не вярнуўся.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

— Мне ў панядзелак увечары сталі дасылаць відэа бусла ў цэнтры Маладзечна і пытацца: «Ці не ваш?» Па крывой назе я адразу пазнала Смельчака. На наступны дзень, у аўторак, раніцай мы па традыцыі прымалі ў сябе асаблівых дзяцей. І нават яны казалі, што наш бусел лётае па горадзе. Калі сустрэча скончылася, я ўзяла таксі і паехала ў горад. Спачатку зайшла ў краму, купіла мойвы, каб прыкарміць Смельчака. Знайшла яго на цэнтральнай плошчы. Ён сядзеў на галаве ў Леніна. Я спакушала яго мойвай, але бусел адмаўляўся да мяне спускацца.

Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Па словах Анастасіі, потым Смяльчак пераляцеў за будынак ЗАГСа і спусціўся на зямлю. Рыбу з рук браў, але як толькі гаспадыня спрабавала яго злавіць, тут жа пералятаў на іншае месца.

— Мне дапамагалі мужчына і жанчына з дзіцем. Мы акружылі птушку і сталі прыціскаць яе да жылога дома. У выніку пры чарговай спробе ўзляцець я паспела злавіць бусла за шыю. На таксі адвезла ў аграсядзібу. Цяпер тыдзень патрымаем яго ў каранціне, паназіраем. Баімся, каб у сваім падарожжы ён не падхапіў якую-небудзь хваробу, напрыклад, ад галубоў.

Чытайце таксама:

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

У Бешанковічах здаровы бусел адмаўляецца вяртацца ў дзікую прыроду. Вінаватыя людзі

У Расонскім раёне бусел пакалечыўся, заблытаўшыся ў галінах дрэва

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?