«Мінскводаканал» арганізаваў падвоз вады з-за аварыі ў Мінску. Бочкі з вадой знаходзяцца на наступных адрасах:
- вул. Я. Коласа, 50;
- вул. Усходняя, 38;
- вул. Цнянская, 17;
- пр. Незалежнасці, 64;
- вул. Фролікава, 19;
- вул. Сувязістаў, 7.
Аварыя адбылася ўчора позна ўвечары на сетках, якія забяспечваюць вадой тры паўночныя раёны Мінска: Першамайскі, Партызанскі і Савецкі.
Пасля поўначы пашкоджанне было лакалізавана, а ціск у вадаправоднай сеткі адноўлены.





