Беларус перавозіў разабраныя аўтамабілі Range Rover і Lexus. VIN на кузаўных дэталях выклікаў падазрэнні ў памежнікаў, піша «Аўтабізнэс».

Пасля ўважлівага надгляду яны выказалі здагадку, што налепкі, хутчэй за ўсё, падробленыя, бо не адпавядаюць устаноўленаму ўзору. Праверыўшы VIN па базах даных, памежнікі высветлілі, што аўтамабіль Range Rover адшукваўся ў Італіі з мая, а Lexus быў абвешчаны ў вышук два месяцы таму, у чэрвені, паліцыяй Швецыі. 

Памежнікі не дазволілі беларусу працягнуць шлях. Распачата дасудовае расследаванне.

За набыццё або рэалізацыю маёмасці, атрыманай злачынным шляхам, грамадзяніна Беларусі чакае штраф, альбо абмежаванне волі, альбо арышт, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. За падробку або змяненне ідэнтыфікацыйных нумароў транспартных сродкаў у Літве прадугледжаны штраф, або арышт, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?