Найлепшы ў немцаў у фінале Дэніс Шродэр з «Таронта», які набраў 28 ачкоў. Шродэр быў прызнаны MVP чэмпіянату. Фота: Michael Conroy / AP

Найлепшы ў немцаў у фінале Дэніс Шродэр з «Таронта», які набраў 28 ачкоў. Шродэр быў прызнаны MVP чэмпіянату. Фота: Michael Conroy / AP

Першая палова сустрэчы ішла роўная барацьба. Нямеччына вырывалася на два ачкі наперад, сербы даганялі, нават выходзілі наперад. На вялікі перапынак каманды сышлі пры ліку 47:47.

У трэцяй чвэрці немцы вырваліся наперад і пайшлі на апошні перапынак з розніцай +12 ачкоў. А ў апошняй чвэрці здолелі захаваць перавагу — 83:77.

Такім чынам зборная Нямеччыны ўпершыню ў гісторыі выйграла залатыя медалі чэмпіянату свету. На турніры яны перамаглі ва ўсіх васьмі матчах.

Раней іх найлепшым вынікам была бронза ЧС у 2002 годзе, калі саліраваў вялікі ў прамым і пераносным сэнсе Дзірк Навіцкі.

У 2010-м Нямеччына была 17-я, у 2019-м — 18-я.

Трэцяе месца на чэмпіянаце свету ўпершыню ў гісторыі заваявала Канада, што абыграла ў авертайме ЗША з лікам 127:118.

Чытайце таксама:

Латвія заваявала 5-е месца на чэмпіянаце свету па баскетболе

Для гульца зборнай Сербіі чэмпіянат свету па баскетболе скончыўся на аперацыйным стале

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?