«Расійскі ваенны карабель, ідзі на х**» — фраза, прамоўленая 24 лютага 2022 года ўкраінскім памежнікам у адказ на прапанову расійскага вайсковага карабля здацца.
Гэта адбылося падчас атакі на востраў Змяіны ў ходзе поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Гэта быў флагман расійскага Чарнаморскага флоту ракетны крэйсер «Масква», падбіты потым у красавіку ўкраінцамі. Аўтарам фразы быў украінскі памежнік Раман Грыбаў.
Фраза стала актыўна выкарыстоўвацца ў розных сферах: СМІ, культуры, мастацтве, на масавых акцыях; а таксама шырока прымяняцца афіцыйнымі асобамі, артыстамі і палітыкамі.
Ва Украіне і за яе межамі плакаты з гэтым слоганам вешаюць на вокнах кватэр, у кавярнях або на шкле аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
Патапіць «Маскву»: невядомыя дэталі. Як украінскі «Няптун» знішчыў флагман расійскага флоту





