Siberian transport prosecutor's office telegram channe
Самалёт «Уральскіх авіяліній» здзейсніў экстранную пасадку на пшанічнае поле ў раёне сяла Убінскае Новасібірскай вобласці. Борт здзейсніў вымушаную пасадку з-за праблем з гідрасістэмай.
«Селі на вялікае пшанічнае поле. Вельмі пашанцавала, што знайшлі яго. Гэта самае вялікае поле тут у нас», — сказаў кіраўнік Убінскага раёна Новасібірскай вобласці Алег Канюк.
Усе пасажыры рэйса «Уральскіх авіяліній» размешчаныя ў найбліжэйшым населеным пункце. Аб пацярпелых не паведамляецца.
«Паводле даных экіпажа, на борце 159 пасажыраў і 6 членаў экіпажа. Сувязь з экіпажам ёсць. Усе пасажыры размешчаныя ў найбліжэйшым населеным пункце. Паводле папярэдніх звестак, па медыцынскую дапамогу ніхто не звяртаўся, — адзначаецца ў паведамленні.
«Уральскія авіялініі» апублікавалі фота экіпажу, які паспяхова сеў у полі. Фота: Uralairlines
— Па факце аварыйнай пасадкі самалёта заведзена крымінальная справа (ч. 1 арт. 263 КК РФ — парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту)».





