Турыст з Беларусі загінуў на Эльбрусе
Турыст з Беларусі загінуў на Эльбрусе, сарваўшыся з вышыні 5400 метраў. Пра гэта паведамляе МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
Эльбрус. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stanislav Sablin / vecteezy.com
12 верасня ў 13:15 паступіла паведамленне, што на гары Эльбрус 40-гадовы турыст з Беларусі сарваўся з вышыні 5400 метраў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
У расійскім ведамстве адзначылі, што альпініст падымаўся на Эльбрус у складзе незарэгістраванай групы, як мяркуецца, з 9 чалавек.
У 20:00 ратавальнікі эвакуіравалі цела загінулага турыста і перадалі яго следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў.
Чытайце таксама:
У Брэсце трапіў пад аўтобус дзесяцігадовы хлопчык
На будоўлі ў Варшаве загінуў брат беларускага добраахвотніка ва Украіне. Для пахавання на радзіме збіраюць грошы
Механізатар у Глыбоцкім раёне загінуў, рамантуючы камбайн
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ