Фота: сайт football.by

Фота: сайт football.by

Зборная Беларусі прайграла камандзе Ізраіля ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы па футболе — 2024.

Матч прайшоў у Тэль-Авіве пры поўных трыбунах і скончыўся з лікам 0:1 на карысць Ізраіля. Беларусы прапусцілі на апошніх хвілінах.

Сёння ў нашай групе Швейцарыя перамагла Андору — 3:0.

А матч у Бухарэсце Румынія — Косава быў спынены на 17-й хвіліне. 

На плакатах румынскіх заўзятараў было напісана «Бесарабія — гэта Румынія», «Косава — гэта Сербія», а фанаты гаспадароў скандавалі «Сербія». Суддзя адправіў каманды ў падтрыбунныя памяшканні. Але праз паўгадзіны гульня была адноўленая, і Румынія перамагла 2:0.

Пасля 6 тураў: Швейцарыя — 14, Румынія — 12, Ізраіль — 11, Беларусь — 4, Косава — 4, Андора — 2.

Наступныя два матчы зборная Беларусі правядзе ў кастрычніку — супраць Румыніі (12 кастрычніка) і Швейцарыі (15 кастрычніка).

У лістападзе ў беларусаў застанецца дзве гульні — супраць Андоры і Косава. 

На чэмпіянат Еўропы, што пройдзе наступным летам у Нямеччыне, выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы.

Беларусь у шасці згуляных матчах прайграла Швейцарыі (0:5), Румыніі (1:2), прайграла Ізраілю ўлетку (1:2), перамагла Косава (2:1), згуляла ўнічыю з Андорай (0:0) і вось зноў прайграла Ізраілю (0:1).

Чытайце таксама:

Беларусь не здолела перамагчы Андору

68-гадовы футбаліст пра дэбют на полі: Мяне яшчэ пазнавата выпусцілі! Я рваўся ў бой раней

«Беларускі футбол амаль не гляджу». Экс-трэнер нацыянальнай зборнай амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?