Валерый Сахашчык. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Валерый Сахашчык. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Як сказаў Сахашчык, у яго няма інфармацыі, як рухаецца гэта справа, і няма нават асаблівых механізмаў гэта адсочваць:

«Я зрабіў усё, што мог. Афіцыйна, пад відэакамерамі, выслаў усе дакументы. І ніяк больш паўплываць на гэты працэс [выхаду з грамадзянства Расіі] я не магу».

Паводле палітыка, сама працэдура выхаду з расійскага грамадзянства і ягонае цяперашняе асабістае становішча не дазваляе гэты працэс паскорыць:

«Паводле заканадаўства Расійскай Федэрацыі, я павінен з'явіцца асабіста з пашпартам [у тэрытарыяльны орган МУС у Расіі] і там падаць дакументы. Але я фізічна не магу гэта зрабіць, бо мой пашпарт у беларускіх кадэбэшнікаў. А калі я з'яўлюся ў Беларусі, то наўрад ці выйду адтуль».

Зрэшты, яго здзіўляе, чаму да яго могуць тут яшчэ быць нейкія прэтэнзіі:

«Я неяк сваім жыццём, сваёй працай выклікаю сумневы? У некага ўзнікаюць здагадкі, што я працую на Расію? Не думаю, што даў падставу так пра мяне казаць.

У кожным разе, я не лічу сябе грамадзянінам Расіі. А нават калі б хацеў, не змог бы гэтага зрабіць, таму што тэрмін дзеяння майго пашпарта скончыўся больш за два гады таму. І, натуральна, я не прыкладаў ніякіх намаганняў, каб яго прадоўжыць.

Таму ні ў мяне, ні ў каго-небудзь няма ані найменшых юрыдычных падстаў лічыць мяне грамадзянінам РФ», — падкрэслівае Сахашчык.

Валерый Сахашчык атрымаў расійскае грамадзянства ў 1992 годзе падчас распаду СССР аўтаматычна, бо ў той час служыў у вайсковай часці, з Расіяй звязанай. Пасля ён карыстаўся ім, як сцвярджае, толькі для таго, каб весці свае бізнэс-праекты з афрыканскімі краінамі, у якіх быў бязвізавы рэжым з Расіяй, але не было з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр? 

«Кейс Сахашчыка»: а колькі яшчэ палкоўнікаў і генералаў беларускай арміі маюць пад падушкай расійскі пашпарт? 

Ціханоўская: Сахашчык плануе адмовіцца ад расійскага грамадзянства

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?