Фота: Прэсбол
Філіп Рудзік атрымаў васьміматчавую дыскваліфікацыю. Гэта адбылося па выніках паядынку «Віцебскага дывізіёна» «Паставы» — «Мёры» (2:2). Рудзік пакараны паводле артыкулаў 70 («сур'ёзныя парушэнні правілаў гульні супраць афіцыйных асоб матча») і 75 («пагрозы ў дачыненні да афіцыйнай асобы футбольнага матча»), піша Прэсбол.
Пазнака ў афіцыйным пратаколе сустрэчы паміж «Мёрамі» і «Паставамі» абвяшчае, што паўабаронца падышоў да галоўнага арбітра матча і ў агрэсіўнай манеры абражаў і пагражаў фізічнай расправай судзейскай брыгадзе.
У турнірнай табліцы «Мёры» набралі 40 пунктаў у 16 сустрэчах.
Філіп Рудзік двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў складзе БАТЭ (2010, 2011), за зборную Беларусі згуляў чатыры матчы ў 2009-2011 гадах. Зараз гуляе за мінорныя «Мёры».
Чытайце таксама:
Іспанская Ла Ліга стала спонсарам клуба з самай доўгай назвай у свеце. У адным са словаў — 58 літар
Беларусь мінімальна прайграла Ізраілю
68-гадовы футбаліст пра дэбют на полі: Мяне яшчэ пазнавата выпусцілі! Я рваўся ў бой раней





