Ціханоўская і Зяленскі ў маі сустракаліся ў Аахене на ўручэнні прэміі Карла Вялікага. Прэзідэнт Украіны паціснуў руку беларусцы.
Пра гэта «Позірку» паведаміў галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Асноўнай мэтай візіту ў ЗША стане ўдзел у мерапрыемствах Генеральнай Асамблеі ААН.
Паводле слоў Вячоркі, у Нью-Ёрку ў Ціханоўскай запланаваны сустрэчы з палітычнымі лідарамі і міністрамі замежных спраў шэрага дзяржаў. Таксама яна возьме ўдзел у арганізаванай дэлегацыяй ЕС пры ААН дыскусіі на тэму незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
У ЗША Ціханоўская правядзе перамовы з намеснікам дзяржсакратара ЗША ў пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зеяй, памочнікам дзяржсакратара ў пытаннях Еўропы і Еўразіі Юры Кім, намеснікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Ізабэль Коўлман.
Плануюцца таксама сустрэчы з прэзідэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен.
Вячорка патлумачыў, у чым важнасць візіту Ціханоўскай у Еўрапарламент і на Генасамблею ААН





