Усе фота: «Наш край»

 Усе фота: «Наш край»

Фестываль праходзіць у самым цэнтры горада — каля ГДК. На адкрыцці фестывалю выступіла адна з арганізатараў фестывалю — сястра Анастасія, на якой заўважная георгіеўская стужка. Яна расказала пра мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў яго праграму. Але «асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя аб арганізацыі дапамогі Данбасу. Анастасію яшчэ доўга не адпускалі: людзям хацелася нешта ўдакладніць, задаць нейкія асабістыя пытанні», — піша раёнка.

І дадае, што «тэма дабрачыннасці» (чытай, дапамогі расійскаму войску) «праходзіць чырвонай ніткай праз фестывальныя мерапрыемствы».

«Так, 27 верасня ў Доме культуры адбудзецца дабрачынны канцэрт, сродкі ад якога будуць накіраваны на дапамогу Данбасу. А ў любы іншы час працы фестывалю можна падтрымаць братоў-славян, якім цяпер цяжка, зрабіўшы грашовы ўзнос, прынёсшы простыя, але вельмі патрэбныя рэчы (для іх тут паставілі кошык і вывесілі спіс неабходнага) ці проста напісаўшы ліст салдатам», — распавядае раёнка.

Чытайце таксама:

Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі

Ігуменню Гаўрыілу ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, тая ў адказ захваліла Лукашэнку

У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?