Еўра сёння падаражэў на 4 капейкі
На таргах 19 верасня даляр вырас на 0,6 капейкі да 3,2667 рубля. Сярэднеўзважаны курс еўра павялічыўся ў адносінах да рубля на 4 капейкі і склаў 3,51 рубля.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073.
Найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ