Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, суддзёй выступаў Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка і маці дваіх дзяцей. Жанчына была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля. 

На тэлеканале АНТ паказвалі відэа з Вікторыяй. У сюжэце яе абвінавачваюць у нібыта нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве даных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый Гаўрылін, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.

Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба». Муж і жонка таксама вядомыя танцоры.

Суд прызначыў Вікторыі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?