Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Гомельщина официально» / Telegram

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Гомельщина официально» / Telegram

Добрушскі раён

У Добрушскім раёне фігурантамі крымінальнай справы сталі супрацоўнікі амаль усіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна. У якасці падазраваных і абвінавачваных выступіла больш за 40 чалавек, многія з якіх былі кіраўнікамі сельгасарганізацый. Па версіі следства, аграрыі займаліся прыпіскамі з мэтай прадэманстраваць высокія паказчыкі вытворчасці і рэалізацыі малака. У выніку рэальныя аб'ёмы вытворчасці малака ў Добрушскім раёне былі завышаныя на 5 тысяч тон.

Былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Яўген Ігнаценка

Былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Яўген Ігнаценка

Галоўным вінаватым у злачыннай схеме названы першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Добрушскага райвыканкама Яўген Ігнаценка. Чыноўніка райвыканкама разам з дырэктарамі сельгаспрадпрыемстваў таксама абвінавачваюць у крадзяжах паліва і будаўнічых матэрыялаў, учыненых з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Агульны памер нанесенай шкоды склаў больш за 133 тыс. BYN. Абвінавачваным пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Рэчыцкі раён

Былы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Віталь Помаз

Былы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Віталь Помаз

Намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Віталь Помаз, які курыраваў сельскую гаспадарку, таксама адпраўлены за краты. Былы кіраўнік абвінавачваецца па артыкуле 425 ч. 3 КК Беларусі «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з чыноўнікам па справе праходзіць некалькі кіраўнікоў і бухгалтараў сельгаспрадпрыемстваў. 

Па версіі следства, Віталь Помаз у перыяд з лістапада 2021 года па студзень 2023 года даваў указанні кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў скажаць статыстычную справаздачнасць з мэтай утойвання падзяжу буйной рагатай жывёлы. У гэты ж час чыноўнік узначальваў камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў сельскай гаспадарцы Рэчыцкага раёна. 

Іншыя працэсы над аграрыямі

Шматэпізодныя крымінальныя справы ў дачыненні да аграрыяў Гомельскай вобласці ў апошні час сталі распаўсюджанай з'явай. 

Летам 2022 года на лаве падсудных апынулася адразу чатыры дырэктары сельгаспрадпрыемства Кармянскага раёна. Іх таксама абвінавацілі ў службовай падробцы і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Вясной 2023 года ў Гомелі судзілі першага намесніка старшыні Веткаўскага райвыканкама Сяргея Заблоцкага. Былога чыноўніка абвінавацілі ў лабіраванні продажу непрыдатнага для ўжывання кармавога дадатку «Зеол 3» сярод гаспадарак Веткаўскага раёна. За ўдзел у злачыннай схеме па закупцы прэпарату судзілі яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку дырэктара ААТ «Мілкавіта» Віталя Нікуліна.

Суды над кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў праводзіліся таксама ў Гомельскім і Мазырскім раёнах. Іх адметнай рысай стаў паказальны характар. Судовыя пасяджэнні праводзіліся непасрэдна ў райвыканкамах з прысутнасцю кіраўнікоў іншых сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Чысткі ў аграрным сектары супалі па часе з прызначэннем на пасаду старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Петражыцкага. Увосень 2017 года ён быў са скандалам звольнены з гэтай пасады з патрабаваннем Лукашэнкі завесці крымінальную справу. Крымінальнай справы ў дачыненні да Петражыцкага не было, затое яны масавай пачаліся ў дачыненні да іншых кіраўнікоў пасля яго вяртання на пасаду. Вясной 2023 года Дзмітрый Петражыцкі быў прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

У тыкток выклалі шакуючае відэа з цялятамі па шыю ў гнаі. Чыноўнікі тлумачаць, што здарылася

«Ëн з мазгамі, яму не варта было ісці ў начальнікі». Гісторыя кіраўніка Хоцімшчыны, якога пасадзілі за адкаты

Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?