Да сушы было каля 300 метраў, пры гэтым 52-гадовы мужчына, каб не страціць «здабычы», цягнуў за сабой адзін мяшок з журавінамі.
Муж і жонка змаглі даплысці да берага, а іх знаёмы знік. Цяпер яго шукаюць выратавальнікі.






Увечары 19 верасня ў Столінскім раёне муж і жонка разам з 52-гадовым знаёмым збіралі на балоце журавіны. Да берага кампанія вярталася на драўлянай лодцы. Судна, загружанае некалькімі мяшкамі ягад, пайшло на дно — і людзі апынуліся ў вадзе, як піша СК.