Юрый Гараўскі ў сіняй байцы пад пільнай аховай каля суда, 19 верасня. Фота: volhaklas / Telegram
Сёння Гараўскі прынёс прабачэнні родным выкрадзеных і забітых палітыкаў. Іх ён хутка зачытаў з аркуша паперы, як піша DW.
«Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, то больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады.
Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда», — сказаў ён.
Суддзя паведаміў, што вердыкт будзе абвешчаны на наступным тыдні.
Пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей. Ацэньваць сапраўднасць яго слоў будуць суддзя і два прысяжныя засядацелі. Калі яны прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты.
Чытайце таксама:
Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бягомлем ФОТА
«Машына была на глыбіні аднаго метра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага
Экс-спецназавец Юрый Гараўскі адказаў на абвінавачванні ад Паўлічэнкі ў хлусні
Дзмітрый Паўлічэнка выступіў з афіцыйнай заявай наконт абвінавачванняў у забойствах палітыкаў
«Я не даваў такой каманды». Лукашэнка пракаментаваў справу зніклых палітыкаў
«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім





