Джо Байдэн сустрэўся ў аўторак з лідарамі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана на прэзідэнцкім саміце ў фармаце С5+1. Фота: USApoRusski / Twitter

Джо Байдэн сустрэўся ў аўторак з лідарамі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана на прэзідэнцкім саміце ў фармаце С5+1. Фота: USApoRusski / Twitter

У заяве адміністрацыі гаворыцца, што прэзідэнты «абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку бяспеку, гандаль і інвестыцыі, рэгіянальныя ўзаемасувязі, неабходнасць павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх краін, а таксама бягучыя рэформы для паляпшэння кіравання і вяршэнства закона».

Джо Байдэн падзяліўся з калегамі поглядамі на тое, як ЗША і краіны Цэнтральнай Азіі «могуць працаваць разам для далейшага ўмацавання суверэнітэту, устойлівасці і росквіту краін Цэнтральнай Азіі, а таксама для абароны правоў чалавека» ў рамках партнёрства C5+1.

Байдэн таксама падзякаваў кіраўнікам цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў за «партнёрскі падыход у вырашэнні праблем рэгіянальнай бяспекі і заявіў аб сваёй прыхільнасці прадаўжэнню супрацоўніцтва ў пытаннях забеспячэння бяспекі граніц, барацьбы з тэрарызмам і праваахоўнай дзейнасці», гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дома.

На саміце таксама абмяркоўвалася стварэнне больш спрыяльнага дзелавога асяроддзя для гандлю і інвестыцый шляхам стварэння бізнэс-платформы прыватнага сектара, якая будзе дапаўняць дыпламатычную платформу C5+1.

Злучаныя Штаты таксама прапанавалі ў рамках фармату С5+1 пачаць дыялог аб здабычы карысных выкапняў для асваення вялізных мінеральных багаццяў Цэнтральнай Азіі. Гэтыя намаганні — частка працяглай падтрымкі ЗША дзеля прыцягнення інвестыцый і развіцця Транскаспійскага гандлёвага шляху з дапамогай Партнёрства па глабальнай інфраструктуры і інвестыцыях, якое дапаможа аблягчыць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю і ўстойлівасць.

C5+1 — платформа для сумесных дзеянняў па рашэнні агульных праблем Злучаных Штатаў і пяці дзяржаў Цэнтральнай Азіі. Яна дапаўняе двухбаковыя адносіны ў рэгіёне, асабліва ў сферах, у якіх рэгіянальны падыход можа даць адносныя перавагі.

Чытайце таксама:

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

У Арменіі затрымалі прарасійскага блогера і журналіста «Спутніка»

Паўднёвая Асеція хоча ўступіць у Саюзную дзяржаву

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?