Дзянісу Гарбацэвічу было 32 гады, ён родам з Пінска. Сям'я пераехала ў Варшаву праз страх пераследу як сваякоў палітвязня.
У сталіцы Польшчы Дзяніс працаваў дастаўшчыкам, займаўся спортам і на здароўе не скардзіўся. 13 верасня мужчына быў на планавым прыёме ў стаматолага. Там пасля абязбольвальнага ён страціў прытомнасць, а праз два дні памёр у бальніцы. Прычына смерці — анафілактычны шок.
Сума збору — 5000 еўра. Уся сабраная сума будзе перададзена сям'і Дзяніса.
Ахвяраваць можна па спасылцы.
Чытайце таксама:Збіраюць грошы на апрацоўку відэаархіва вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь
У беларуса-добраахвотніка Аляксандра Царука анкалогія. Просяць дапамогі
Беларус-выгнанец пашкодзіў руку. «Байсол» просіць сабраць яму грошы






и пусть свои зубы покажет прежде всего