Супрацоўніца аэрапорта на Філіпінах скрала ў пасажыра грошы і праглынула іх
Інцыдэнт здарыўся ў аэрапорце Манілы. Пасажыр з Кітая звярнуў увагу, што пасля праходжання надгляду яго кашалёк быў адкрыты. Пазней мужчына заўважыў, што ў яго знікла 300 даляраў. Запіс з камер відэаназірання паказаў, што грошы скрала супрацоўніца аэрапорта, якая надглядала багаж пасажыраў. Яна непрыкметна выцягнула грошы з кашалька.
Калі мужчына заўважыў прапажу, жанчына адвярнулася і запхнула складзеныя купюры сабе ў рот. Зламысніца ледзь не папярхнулася грашыма, чым выклікала занепакоенасць у калегі, якая падала ёй бутэльку з вадой.
Жанчына зрабіла пару глыткоў і праглынула скрадзеныя грошы. Адметна, што за дзіўнымі дзеяннямі жанчыны назіраў яе начальнік, ён нават падыходзіў і нешта ёй казаў.
Цяпер супрацоўніцу і яе начальніка адхілілі ад працы. Кіраўніцтва аэрапорта праводзіць праверку. Міністр транспарту Філіпінаў заклікаў максімальна строга пакараць усіх датычных да крадзяжу.
Чытайце таксама:
Хлопец з дзяўчынай знайшлі сто даляраў у пустым кафэ. Супраць іх завялі крымінальную справу
У Швейцарыі злодзеі падняліся на вышыню ў 2 кіламетры, каб абчысціць звычайную скрыню з ахвяраваннямі
У Лідзе 63-гадовы сын скраў у 85-гадовай маці 1200 рублёў
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ