Фота: тэлеграм МУС

Фота: тэлеграм МУС

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі, следча-аператыўная група.

Паводле даных следства, каля 19 гадзін 52-гадовы мужчына, кіруючы седлавым цягачом DAF з прычэпам, рухаўся па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Паварочваючы налева, ён сутыкнуўся з матацыклам Honda, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

У выніку ДТЗ 29-гадовы кіроўца матацыкла і пасажыр, асоба якога высвятляецца, загінулі. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Следчыя з прыцягненнем супрацоўнікаў ДАІ і спецыялістаў ДКСЭ праводзяць агляд месца здарэння.

Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?