Фота: Мінлясгас
«Мы цяпер ужо цалкам укамплектавалі 20 лясгасаў абсталяваннем, якія могуць выпускаць чатыры віды дамоў. Многія прыходзяць, кажуць: 110 квадратаў — дамок крыху завялікі. Вось такі дамок патрэбны, як садовы. Мы зрабілі два праекты па 60 «квадратаў». І запускаем літаральна іх да канца верасня ўжо ў серыйную вытворчасць», — расказаў Аляксандр Кулік.
Ён назваў і кошт такіх дамоў — каля 20 000 рублёў.
«Гэта бэлькі, кроквы, сцены, падлога, столь. Вось такі кірунак мы выбралі і будзем працягваць яго развіваць», — адзначыў міністр.
Чытайце таксама:
«Жыллё не для кожнага». Паглядзіце, які незвычайны дом мастака прадаецца ў Мінску





