Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Законапраект, у які ўнеслі папраўку аб пазбаўленні Лойда Осціна заробку, наўрад ці пройдзе галасаванне ў Сенаце, піша Deutsche Welle.

Палата прадстаўнікоў ЗША, якую ўзначальваюць рэспубліканцы, прыняла папраўку аб зніжэнні заробку міністра абароны Лойда Осціна да 1 даляра за месяц.

Аўтарам ініцыятывы выступіла кангрэсвумен Марджары Тэйлар Грын, якая заявіла, што яе прэтэнзіі да кіраўніка Пентагона звязаныя, напрыклад, з «жахлівым вывадам войскаў з Афганістана» і з абавязковай вакцынацыяй вайскоўцаў ад каранавіруса. 

Папраўка была прынятая згодна з так званым «правілам Холмана», якое дазваляе кангрэсменам зніжаць заробак канкрэтным федэральным служачым. Дакумент абмяркоўваўся ў рамках штогадовага законапраекта аб выдатках на абарону, канчатковае прыняцце якога запланавана на 28 верасня. Пры гэтым сама Марджары Тэйлар Грын заявіла, што будзе галасаваць супраць гэтага законапраекта праз уключаныя ў яго выдаткі на дапамогу Украіне.

Як адзначае NYT, малаімаверна, што зарплата Осціна і сапраўды будзе ў выніку зніжана да 1 даляра, бо законапраект аб вайсковых выдатках «амаль напэўна» не пройдзе галасавання ў Сенаце, дзе, як чакаецца, ён сутыкнецца з двухпартыйнай апазіцыяй.

Калі Кангрэс да канца верасня не ўзгодніць праект бюджэту, наступіць традыцыйны шатдаўн — прыпыненне дзейнасці ўрада.

Чытайце таксама:

Для Пентагона стварылі новы псіхалагічны партрэт Пуціна. Расказваем, што ў ім

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0