На форумах фрылансераў з панядзелка, 25 верасня, сталі зʼяўляцца паведамленні, што грошы з Payoneer не праходзяць на рахункі ў Беларусь. Скардзіліся кліенты Прыёрбанка. Пасля адпраўкі грошай на рахунак яны праз дзень зноў вярталіся на Payoneer. Пры гэтым у тэхпадтрымцы Прыёрбанка кліентам паведамлялі, што сродкі ў беларускі банк не паступалі.

У тэхпадтрымцы Payoneer пацвердзілі, што праблема сапраўды ёсць.

«З нашага боку ёсць тэхнічныя непаладкі з пераводам сродкаў у Прыёрбанк. Наш тэхаддзел працуе над гэтым пытаннем. Рэкамендуем чакаць да наступнага тыдня», — распавялі там.

Прадстаўнікі Payoneer таксама ўдакладнілі, што раяць пачакаць з пералічэннем сродкаў як мінімум да 4 кастрычніка.

З лютага мінулага года кліенты беларускіх банкаў, якія трапілі пад заходнія санкцыі, не могуць выводзіць грошы з плацежнай сістэмы Payoneer. Акрамя таго, у беларусаў узнікаюць цяжкасці са стварэннем новых акаўнтаў. Пры гэтым шэраг банкаў працуе з плацежнай сістэмай без праблем.

Чытайце таксама:

Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні падсанкцыйнага прадпрыемства

У Польшчы патрабуюць увесці санкцыі супраць беларускіх харчовых соляў 

10 гадоў «Штадлеру»: работы няма, а інжынераў вывозяць у Еўропу і Казахстан

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0