Фота: тэлеграм-канал «Прессбола»
Беларуская кідальніца молата Ганна Малышчык дыскваліфікаваная на два гады за допінгавае парушэнне, паведамляе «Прессбол».
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў і пераможца каманднага чэмпіянату Еўропы адхіленая ад спаборніцтваў рашэннем Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі з 9 жніўня 2023 года да 8 жніўня 2025 года.
У допінг-пробе 29-гадовай беларускі выявілі забаронены прэпарат класа дыўрэтыкі (S5) канрэнон.
Акрамя мачагоннай уласцівасці, ён можа выкарыстоўвацца ў лёгкай атлетыцы як маскіраваны агент для анабалічных стэроідаў.
Малышчык у складзе зборнай Беларусі двойчы выступала на Алімпіядзе: у Рыа ў 2018-м была 7-й, у Токіа ў 2021 — 13-й. Яна мае пяты вынік у гісторыі беларускага молата — 76,26.
Чытайце таксама:
World Aquatics зацвердзіла крытэрыі ўдзелу беларускіх і расійскіх плыўцоў у міжнародных турнірах
Месі не ўключылі ў заяўку на матч — і каманда прайграла фінал Кубка ЗША





