Мужчыну з Рагачоўскага раёна аштрафавалі за БЧБ-сцяг, намаляваны на плоце 30 год таму
У судзе Рагачоўскага раёна 6 верасня адбыўся суд над жыхаром аграгарадка Лучын Рагачоўскага раёна. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) бел-чырвона-белым сцягам на плоце каля ягонага дома, піша «Вясна».
Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
На судзе мужчына растлумачыў, што «калі купіў дом і ўладкоўваў яго, то з мэтай упрыгажэння намаляваў на плоце сцяг, які на той момант быў дзяржаўным».
Пазней за гэтыя 30 гадоў ён некалькі разоў падмалёўваў сцяг, апошні раз — каля 5-6 гадоў таму.
У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і аштрафаваў яго на 740 рублёў (20 базавых велічынь).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ