Тупак Шакур
За два месяцы да затрымання паліцыя правяла ператрус у доме Дэвіса ў рамках расследавання забойства Тупака.
Тупака застрэлілі ў Лас-Вегасе ў верасні 1996 года: па аўтамабілі, у якім ён знаходзіўся, адкрылі агонь з іншай машыны. Рэперу было 25 гадоў.
У сваіх мемуарах Дуэйн Дэвіс расказваў, што знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні «Кадылака», з якога стралялі па Шакуру. Гангстар сцвярджаў, што Шакура забіў ягоны пляменнік Арланда Андэрсан, які меў канфлікт з рэперам.
Андэрсан, які загінуў праз два гады пасля гэтага, абвяргаў сваё дачыненне да забойства Шакура.
Чытайце таксама:
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка





