Фота: «Наша Ніва»
«Сёння, калі паглядзець статыстыку, толькі ў горадзе Мінску звыш 300 тысяч чалавек, якім болей за 65 гадоў. Дваццаць адсоткаў з іх усё яшчэ працягваюць працоўную дзейнасць», — сказала яна ў эфіры тэлеканала СТБ.
Пры гэтым, па яе словах, ёсць людзі, якім споўнілася 90 і больш гадоў, і яны да гэтага часу працягваюць працаваць.
Таксама ў Мінску пражывае 89 чалавек, якія перасягнулі стогадовы рубеж.
Па стане на 1 студзеня 2023 года, у краіне пражывала больш за 1,5 мільёна грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і болей. З гэтага вынікае, што кожны шосты жыхар краіны — пажылы.
Чытайце таксама:
У Беларусі жыве паўтара мільёна чалавек ва ўзросце ад 65 гадоў





