Вальдэмарас Рупшыс (у цэнтры). Фота з яго фэйсбука
Камандуючы Літоўскай арміяй Вальдэмарас Рупшыс арандуе ў свайго сына кватэру ў Вільні. Камандарм атрымлівае на арэнду жылля 445 еўра, піша Delfi.lt.
«Я вам кажу — у мяне ёсць права на атрыманне гэтых грошай, на заключэнне дамовы, я магу заключаць дамову з тым, з кім мне зручна яе заключаць, у тым ліку з маім сынам. Калі ён сам не жыве ў гэтай кватэры і здае яе мне і плаціць падаткі. Усё», — сказаў Рупшыс і заўважыў, што сын яму робіць «вялікую паслугу», бо, калі б не гэтая прапанова, яму давялося б плаціць за арэнду нашмат больш.
Сын Рупшыса жыве ў падораным цесцем доме ў прэстыжным раёне Вільні. Ён атрымаў у падарунак палову ўчастка зямлі.
У поўным запісе размовы, які выклалі журналісты, камандуючы арміяй на пытанні аб сувязях з заможным цесцем сына адказаў, што задаюцца дурныя пытанні.
Журналісту ён сказаў: «Вы дурны ці проста такім здаяцеся?», але тут жа выбачыўся.





