Фота: МУС

Фота: МУС

Кіраўнікі ведамстваў дзвюх краін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму і мемарандум аб узаемаразуменні па пытанні ўзаемнага прызнання і абмену пасведчанняў кіроўцы. Бакі таксама дамовіліся аб партнёрстве па іншых актуальных напрамках праваахоўнай дзейнасці, цікавых для Беларусі і ААЭ, паведамляе прэс-служба МУС.

Кубракоў заўважыў, што замежная палітыка, якая праводзіцца афіцыйным Мінскам, традыцыйна арыентуецца на цеснае канструктыўнае супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу.

«Многія падыходы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў да вырашэння міжнародных праблем сугучныя нашаму бачанню, — падкрэсліў міністр. — Краіны маюць невычэрпны патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння па ўсіх актуальных пытаннях, у тым ліку ў вырашэнні задач бяспекі і правапарадку.

Паводле слоў кіраўніка беларускага МУС, гэты візіт ёсць выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з досведам эмірацкага боку ў процідзеянні злачыннасці і пераняць найлепшыя ініцыятывы. Ён акцэнтаваў увагу, што ў ААЭ захоўваецца вельмі нізкі ўзровень злачыннасці, нягледзячы на значны прыток эмігрантаў і разнастайнасць нацыянальна-этнічнага складу насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?