Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

25-гадоваму Васілю (усе імёны ў матэрыяле змененыя. — Заўв.) позва прыйшла яшчэ пры канцы ліпеня. Проста на працу ў ІТ-кампанію. Дагэтуль тэлефанавалі на мабільны, але ён не падымаў трубкі (малады чалавек тлумачыць, што ў прынцыпе не размаўляе з тымі, хто тэлефануе з незнаёмых нумароў, выключэнне робіць, толькі калі чакае кур’ера).

— Паклікалі прайсці медыцынскі пераагляд. Хаця яшчэ 2 гады таму мне далі «ваенны»: у графе, дзе звычайна ставяць дату наступнай паўторнай медкамісіі (у залежнасці ад дыягназу), было напісана «без пераагляду». Я быў прызнаны непрыдатным да службы ў мірны праз высокую міяпію (блізарукасць) -6,5 на абодва вокі.

Я спакойна пайшоў, бо думаў, што буду непрыдатны праз здароўе. Але бам — выявілася, што цяпер я прыдатны пры -7. Неўзабаве забяруць служыць.

У лютым 2023 у Беларусі перагледзелі патрабаванні да прыдатнасці прызыўнікоў.

Згодна з пастановай Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя, змены закранулі 22 пазіцыі з 89 у спісах хвароб пры вызначэнні катэгорыі прыдатнасц. Сярод іх:

  • бранхіяльная астма;
  • плоскаступнёвасць і іншыя дэфармацыі ступні;
  • хваробы печані, жоўцевыводных шляхоў, падстраўнікавай залозы;
  • хваробы паражніны носа, каляносавых пазух, глоткі, алергічныя рыніты;
  • гемарой;
  • дэфармацыі, хваробы пазваночніка і іх наступствы;
  • хваробы мужчынскіх палавых органаў;
  • артэрыяльная гіпертэнзія і г. д.

Напрыклад, калі раней пры блізарукасці любога вока, большай за 6,0 і да 8,0 дыёптрый, пазначаўся статус «непрыдатны ў мірны час», то цяпер «прыдатны з абмежаваннямі».

Служыць (статус «прыдатны з нязначнымі абмежаваннямі») можна будзе з некаторымі прыкметамі плоскаступнёвасці, з дыягназам «бранхіяльная астма» пры адсутнасці прыступаў на працягу пяці гадоў, а таксама з гемароем без выпадзення вузлоў.

Змяніліся патрабаванні і ў плане вагі. Раней грамадзяне з масай цела большай за 90 кг былі непрыдатныя да вайсковай службы ў сілах спецыяльных аперацый. Цяпер планку паднялі да 100 кг.

Служыць «з нязначнымі абмежаваннямі» змогуць і людзі з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела большым за 37 кг/м2.

Поўны пералік можна знайсці тут.

Вайсковае і медыцынскае ведамства сталі працаваць над змяненнем патрабаванняў да стану здароўя прызыўнікоў нібыта праз «вялікую колькасць зваротаў ад грамадзян, якія лічаць, што патрабаванні да стану здароўя значна завышаныя і не дазваляюць маладым людзям рэалізоўваць мару стаць вайскоўцамі».

На пытанне, ці пойдзе суразмоўца служыць у войска, ён адказвае сцвярджальна.

— Ёсць шэраг рэчаў, вышэйшых за мяне, і каб рэалізаваць свае планы ў будучыні, на жаль, я не стану ўцякаць. 

Пры гэтым малады чалавек упэўнены: на яго здароўе служба ў войску наўрад ці адаб’ецца станоўча (праблемы, праз якія раней ён не быў прыдатны, не зніклі), на яго працы — таксама. Хаця цяпер ён на бэнчы, наш суразмоўца баіцца, што праз год яму складана будзе працаўладкавацца.

27-гадовы (на момант атрымання позвы яму было 26) Зміцер паведамляе, што позва прыйшла па месцы прапіскі. Каля 5 гадоў таму малады чалавек прайшоў медкамісію — зафіксавалі скаліёз і кіфоз трэцяй ступені.

— Мінулага разу доктар казаў, што са скаліёзам, як у мяне, служыць можна, але з кіфозам — не. Я вырашыў зверыцца з інструкцыяй, раптам нешта змянілася. І вось жа — я прыдатны. А спіна чамусьці баліць, вось няўдача.

Таксама напісалі два чытачы, якія не падпадаюць пад прызыў на тэрміновую службу. Іх паклікалі на зверку даных і «не зборы, а заняткі».

25-гадовы Вячаслаў (у чыне яфрэйтара пасля тэрміновай службы) распавёў, што яму на працу патэлефанавалі з ваенкамата яшчэ ў дваццатых чыслах верасня.

— Як мне потым патлумачылі, мяне папрасілі прыехаць у канкрэтны дзень, а 9:00 з вайсковым білетам — але гэта, тыпу, не зборы, а «нейкія заняткі».

Так супала, што гэты наш суразмоўца таксама быў у адпачынку, таму мерапрыемства прапусціў. Ён кажа, што працягу гісторыя пакуль не атрымала — яму не тэлефанавалі, позваў больш не дасылалі. 

47-гадовы Леў (афіцэр запасу пасля вайсковай кафедры, у войску ніколі не служыў) паведаміў, што яму таксама прыйшла днямі позва з патрабаваннем з’явіцца «для зверкі звестак». Такая ж паперка прыходзіла і паўгода, і год таму, але ў гэтай, у адрозненне ад папярэдніх, «былі пералічаныя дакументы, якія трэба прынесці». На жаль, даведацца, ці хадзіў чытач на зверку, не ўдалося — ён больш не адказвае.

Чытайце таксама:

У Пецярбургу затрымалі прызыўніка, які збег з Беларусі ад войска

У Мінску мужчыну арыштавалі на 3 месяцы за няяўку ў ваенкамат

Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
8