Сцягі Украіны і Еўрасаюза. Фота: AP

Сцягі Украіны і Еўрасаюза. Фота: AP

Згодна з унутранай дакументацыяй сакратарыята Рады Еўрасаюза, з якой азнаёмілася выданне The Financial Times, прыняцце новых 9 краін прывядзе да пераразмеркавання сумы большай за 256 мільярдаў еўра (амаль трыльён беларускіх рублёў — НН). 

Найбуйнейшую частку сродкаў з гэтай сумы мае атрымаць Украіна — 186 мільярдаў еўра.

Гэта толькі папярэднія лічбы, якія маюць быць канчаткова вызначаны да 2027 года.

Разам з імі мае быць зацверджаны і абноўлены агульны бюджэт Еўрасаюза, які з далучэннем дзевяці краін вырасце, піша The Financial Times.

У дакуменце пазначана, што калектыўны бюджэт ЕС у выпадку пашырэння павялічыцца на 21% амаль да паўтара трыльёна еўра. Для параўнання: расходы бюджэту Беларусі ў 2023 годзе складаюць прыкладна 36,5 мільярда рублёў (каля 11 мільярдаў еўра). 

«Многія з тых, хто быў актыўным рэцыпіентам сродкаў з боку Еўрасаюза, наадварот стануць донарамі», — гаворыцца ў закрытым дакуменце Рады ЕС, да якога атрымалі доступ журналісты.

Далучэнне «Украіны, Малдовы, Грузіі і яшчэ 6 заходнебалканскіх краін» можа ўзмацніць геапалітычны ўплыў Еўрасаюза, павялічыць колькасць яго супольнага насельніцтва на 66 мільёнаў чалавек», — гаворыцца ў дакуменце.

Асобна падкрэсліваецца, што Украіна ў выпадку ўступлення ў ЕС стане там «найбуйнейшай краінай па плошчы сельскагаспадарчых земляў», а Францыя пасунецца па гэтым паказчыку на другое месца.

Менавіта датацыі сельгасвытворцам складуць значную частку сродкаў, якія будзе атрымліваць Украіна з бюджэту ЕС у выпадку далучэння.

У самой Радзе ЕС адмовіліся каментаваць уцечку. Паводле The Financial Times, дакумент з закрытай інфармацыяй яшчэ не быў ухвалены афіцыйна.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз вызначыўся, як будзе змагацца з вялікай колькасцю ўцекачоў

Казахстан забараняе перавозіць на сваю тэрыторыю грузы, перачэпленыя ў Беларусі

Даляр трэці дзень запар штампуе рэкорды

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?