Гэта другая ў гэтым годзе адміністрацыйная справа, разгледжаная з нагоды распаўсюду «экстрэмізму» ў дачыненні да Куксёнак. Першая была разгледжана пры канцы жніўня тым жа суддзёй.

У судовым паседжанні стала вядома, што факт «супрацьпраўных дзеянняў» з боку Наталлі быў устаноўлены супрацоўнікамі міліцыі ў будынку Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама. Згодна з адміністрацыйным пратаколам, дзяўчына ў інстаграме была падпісана на канал Nexta.

Куксёнак у судовым паседжанні сваёй віны ў здзяйсненні правапарушэння не прызнала, адмаўляла намер распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы, піша «Віцебская Вясна».

Чытайце таксама:

Працяг аблавы ў Ваўкавыску: паказалі яшчэ шасцярых затрыманых

За «экстрэмізм» будуць судзіць кіраўніцу справамі сельвыканкама з Докшыцкага раёна

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6